Спачатку застрэліў жонку, за затым застрэліўся сам. У Маларыце выявілі цела мужчыны і жанчыны

Следчыя высвятляюць акалічнасці забойства.

18.09.2021 / 12:03

У доме на вуліцы Вясёлкавай у Маларыце выявілі мёртвымі 71-гадовага мужчыну і 64-гадовую жанчыну з агнястрэльнымі раненнямі.

Паводле адной з версій, мужчына застрэліў з пісталета сваю жонку, пасля чаго сам скончыў жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву.

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com