У ноч на чацвер зноў замаразкі, а з пятніцы моцна пахаладае

Белгідрамет папярэдзіў пра замаразкі ў ноч на чацвер. Удзень па заходняй палове краіны пройдуць дажджы.

15.09.2021 / 12:35

Днём чакаецца ад +14°С па паўночным усходзе да +22°С па Брэстчыне. У Мінску будзе +16..+18°С.

17 верасня, у пятніцу, часам пройдуць дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Удзень усяго +8..+15°С, месцамі +16..+20°С. У Мінску прагназуецца +9°С, моцны дождж.

У суботу таксама дажджы, днём усяго +7..+13°С, па поўдні месцамі да +15°С.

Nashaniva.com