Пяскоў: Пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі С-400 будзе вырашацца з гледзішча мэтазгоднасці

Пытанне аб магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскіх сістэм С-400 будзе вырашацца з пункту гледжання мэтазгоднасці ў рамках гарантавання бяспекі дзвюх дзяржаў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

13.09.2021 / 15:59

Падчас размовы з журналістамі Пяскова папрасілі пракаментаваць нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі аб планах атрымаць расійскія сістэмы С-400, паведамляе interfax.by.

Прэс-сакратара спыталі, наколькі мэтазгодна і ці ёсць сэнс дыслакаваць у Беларусі С-400.

«Гэта пытанне мэтазгоднасці з пункту гледжання сумесных інтарэсаў бяспекі дзвюх дзяржаў і адной Саюзнай дзяржавы. Кіраўніцтва будзе прымаць адпаведнае рашэнне», — адказаў Пяскоў.

У яго ўдакладнілі, якія магчымыя тэрміны пастаўкі сістэм С-400. «Тэрміны я не магу вам назваць», — заявіў Пяскоў.

Лукашэнка сказаў, што комплексы С-400 размесцяць уздоўж мяжы з Украінай