«Газпрам» абвясціў пра завяршэнне будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2»

На ранішняй аператыўнай нарадзе ў «Газпраме» старшыня праўлення Аляксей Мілер паведаміў, што сёння раніцай будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2» цалкам завершана

10.09.2021 / 10:35

6 верасня аператар праекта Nord Stream AG 2 заяўляў аб завяршэнні работ па кладцы труб другой ніткі газаправода. Будаўніцтва першай часткі «Паўночнага патоку — 2» завяршылася ў пачатку чэрвеня, паведамляе meduza.io.

Паводле звестак Bloomberg, пастаўкі газу па трубаправодзе могуць пачацца з 1 кастрычніка, а абедзве ніткі запрацуюць з 1 снежня 2021 года.


Чытайце таксама: Транзіт газу праз Беларусь найхутчэй што спыніцца з восені

Nashaniva.com