Справаздача Мінздароўя: зноў амаль 2000 хворых на каранавірус

За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1946 пацыентаў з COVID-19, выпісалі — 1765 пацыентаў (3 верасня паведамлялася пра 1950 выпадкаў).

04.09.2021 / 14:43

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 488 963 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 480 994 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3826 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (+12 за суткі).

За мінулыя суткі зроблена 19 782 тэсты.

Nashaniva.com