Жыхарка Кіраўскага раёна забіла маці сякерай. Выйшла на свабоду і забіла сякерай бацьку

Трагедыя адбылася ў красавіку ў вёсцы Стоўпішча. 31-гадовая жанчына распівала алкаголь са сваім 74-гадовым бацькам. Паміж сваякамі ўзнік канфлікт, дачка пачала рукамі і нагамі збіваць сталага тату, пасля ўзяла палку, на якую ён абапіраўся, калі хадзіў, і сякеру. Мужчына памёр на месцы.

03.09.2021 / 16:27

Эксперты прыйшлі на высновы, што ў момант здзяйснення злачынства жанчына пакутавала ад псіхічнага расстройства, аднак разумела, што робіць.

Гэта не першае яе забойства — у 2010 годзе яна сякерай забіла сваю маці. Папраўчы працэс у калоніі, як відаць, нічога не змяніў — жанчына нідзе не працавала, злоўжывала алкаголем, ізноў забіла чалавека. 

Цяпер фігурантка крымінальнай справы ў СІЗА, хутка адбудзецца суд. Яе як раней судзімую за забойства абвінавачваюць у асабліва жорсткім забойстве састарэлага чалавека, на гэты раз ёй пагражае да 25 год зняволення.

Nashaniva.com