75-гадовы мужчына пайшоў у Ліду, але зблытаў дарогі і апынуўся за 42 кіламетры ад дому

У міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Доржы Лідскага раёна. Жанчына распавяла, што яе 75-гадовы брат 1 верасня пайшоў з дому і не вярнуўся. 

03.09.2021 / 14:38

«Высветлілася, што мужчына паведамляў пра свае намеры адправіцца ў сваю кватэру ў Ліду або паехаць у гэты ж горад да доктара», — распавялі ў міліцыі.

Сёння мужчыну знайшлі ля вёскі Бастуны Воранаўскага раёна. Пенсіянер растлумачыў, што сапраўды пайшоў у Ліду (14 км), але пераблытаў дарогі. У выніку ён сышоў на 42 км ад дома, паведамляе БелТА.