Памятаеце студэнта, які на сустрэчы з Лукашэнкам казаў, што хоча быць прэзідэнтам? Ён цяпер у камандзе Васкрасенскага

У студзені ў БДУ праходзіла сустрэча студэнтаў з Аляксандрам Лукашэнкам. На ёй першакурснік юрфака Павел Гардзяюк амаль гадзіну пытаўся ў Лукашэнкі пра Канстытуцыю і ролю моладзі ў палітыцы. А потым прызнаўся, што мае прэзідэнцкія амбіцыі. 

03.09.2021 / 12:09

Пасля той сустрэчы дзяржканалы сталі запрашаць студэнта ў эфір. Там Павел выказваўся пра ЦТ, шпатпартыйнасць.

Цяпер Гардзяюк у камандзе Васкрасенскага.

«Ён папрасіўся сам. Працуе ў аргкамітэце па стварэнні партыі «Дэмакратычны саюз», вядзе штотыднёвыя навіны на нашым канале. Апроч таго, ён сябра праваабарончай камісіі, якая разглядае ў тым ліку пытанні памілавання асуджаных», — расказаў Юрый Васкрасенскі.

Цікава, што ў 2019 годзе Павел, тады яшчэ школьнік, заняў з камандай трэцяе месца ў адкрытым турніры па матэматыцы ў Санкт-Пецярбургу. На ўзнагароджанне вучні выйшлі пад бел-чырвона-белым сцягам.

timeforscience.ru

Nashaniva.com