Дзяржынск заваліла смеццем. Улады не гатовыя гаварыць, у чым праблема

Жыхары райцэнтра чарговы раз паскардзіліся ў рэдакцыю на перапоўненыя смеццевыя пляцоўкі, піша Mlyn.by.

02.09.2021 / 19:47

Як распавёў намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Дзяніс Пракопчык, аб праблеме з вывазам адходаў мясцовым уладам вядома.

«На цяперашні момант не гатовы адказаць, у чым канкрэтна была праблема», — сказаў ён журналістам.