За суткі на тэрыторыю ЕС з Беларусі спрабавалі трапіць 130 мігрантаў

Так, памежная служба Польшчы паведаміла пра 93 спробы нелегальнага парушэння мяжы. 

02.09.2021 / 15:32

Прычым былі затрыманыя 17 чалавек (грамадзяне Ірака, Нігерыі, Камеруна, Грузіі, Азербайджана), астатніх на тэрыторыю Польшчы проста не прапусцілі.

У Літву спрабавалі трапіць 20 чалавек: нікога не прапусцілі.

У Латвію — 18 чалавек. Таксама ніводны не быў прапушчаны.

Nashaniva.com