У Мінску героя фільма «Аватар» затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане

На вуліцах сталіцы ўвечары 31 жніўня затрымалі мужчыну, загрымаванага пад галоўнага героя фільма «Аватар»: ён вёў машыну, будучы нецвярозым. Пра гэта распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

31.08.2021 / 22:48

Сілавікі заўважылі на праспекце Незалежнасці аўтамабіль «Рэно», за рулём якога знаходзіўся мужчына, які выглядае дакладна як герой фільма «Аватар». Пры праверцы дакументаў высветлілася, што кіроўца п'яны, а падчас агляду ўдалося пацвердзіць дозу — 1,92 праміле алкаголю (гэта адпавядае ап'яненню сярэдняй ступені).

Мінчук распавёў інспектарам, што збіраўся ўдзельнічаць у конкурсе незвычайных касцюмаў на карпаратыве, для чаго і зрабіў такі грым.

На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне ў нецвярозым стане.

Nashaniva.com