Адвакат філосафа Уладзіміра Мацкевіча пакінуў Беларусь

Сайт «Права на абарону» паведамляе, што ў юрыста Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Дзмітрыя Лазавіка 13 жніўня прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы, у якой ён з'яўляецца абаронцам. На гэты момант адвакат пакінуў межы краіны.

31.08.2021 / 13:46

Акрамя таго, Дзмітрыя Лазавіка выклікалі на пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі 11 жніўня для пераатэстацыі, аднак ён на пасяджэнне не з'явіўся.

Як растлумачыў абаронца, ён і не збіраўся там прысутнічаць, бо лічыць вынік (непраходжанне і пазбаўленне ліцэнзіі) загадзя перадвызначаным.

Лазавік — абаронца палітвязня-філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Таксама адвакат з'яўляецца дэлегатам платформы «Сход».

Nashaniva.com