За каментар пра памочніцу пракурора Аліну Касьянчык мінчанку асудзілі да двух гадоў хатняй хіміі

Суддзя Анастасія Ляйкоўская асудзіла 43-гадовую Юлію Куксу да двух гадоў хатняй хіміі за каментар у адносінах да Касьянчык у тэлеграм-чаце пад паведамленнем пра суд за надпіс «Не забудем! Не простим!» на «Пушкінскай», піша «Вясна».

31.08.2021 / 13:42

Каментар сама Касьянчык не бачыла, пакуль яго не паказаў ёй следчы. Пракурорка палічыла яго абразлівым і не разумее, як жанчына, якая аднагодка яе бацькоў, магла так напісаць.

На судзе яна заявіла, што не лічыць, што Кукса раскаялася, бо прабачэнне папрасіла проста фармальна. Кажа, што былі нанесеныя маральныя пакуты, падрыў яе аўтарытэту і падрыў аўтарытэту ўсёй сістэмы.