Польшча адправіць Літве паліцэйскіх для аховы мяжы з Беларуссю

Польшча адправіць на дапамогу Літве сваіх паліцэйскіх, яны дапамогуць у ахове мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Рэспублікі Марыюш Каміньскі, паведамляе TVN 24.

30.08.2021 / 13:34

Марыюш Каміньскі, TVN24

Па словах міністра, аб падтрымцы бяспекі межаў Польшчу папрасіў урад Літвы.

«У Літве складаная сітуацыя. У апошнія тыдні працягваецца міграцыйны ціск на літоўскай мяжы, на знешняй мяжы Еўрасаюза. <…> Польшча просіць нас аб падтрымцы, і вы такую падтрымку ім акажаце», — сказаў Каміньскі ў звароце да паліцэйскіх.

На яго думку, сітуацыя з наплывам нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі «стала помстай за тое, што Польшча і Літва сталі прытулкам для прадстаўнікоў беларускай апазіцыі».

Nashaniva.com