Хакейная зборная Беларусі не змагла заваяваць пуцёўкі на Алімпіяду-2022
У вырашальным матчы беларускія хакеісты прайгралі гаспадарам кваліфікацыйнага турніру камандзе Славакіі з лікам 1:2.
29.08.2021 / 21:03
У першым матчы беларусы сенсацыйна прайгралі Польшчы 0:1, а затым перамаглі Аўстрыю 5:2.
Каб заваяваць пуцёўку на Зімовыя алімпійскія гульні, сёння трэба было ў асноўны час перамагчы Славакію. Падапечныя Крэйга Вудкрафта першымі прапусцілі, потым зраўнялі, але вырашальную шайбу прапусцілі ў канцы трэцяга перыяду (1:2).
Славакія едзе на Алімпіяду.
Славакія — 9, Беларусь — 3, Польшча — 3, Аўстрыя — 3.
Свае кваліфікацыйныя турніры выйгралі зборныя Латвіі і Даніі, яны таксама едуць на Алімпіяду.
А Беларусь трэці раз запар пралятае міма Гульняў, апошні раз на Зімовай Алімпіядзе нашы хакеісты гулялі ў 2010-м.