На суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: чакаецца туман

Белгідрамет папярэджвае пра туман ноччу і раніцай у суботу на большай частцы тэрыторыі краіны. А ноччу ў многіх раёнах Брэсцкай вобласці — моцныя дажджы.

27.08.2021 / 15:40

Фота Віктара Малышчыца

Удзень моцныя дажджы чакаюцца ўжо на поўначы краіны. Тэмпература паветра +16..+21°С.

У Мінску +16..+18°С, дождж.

У нядзелю таксама дажджы і туман. На поўдні краіны — моцныя дажджы. Днём +16..+23°С, па Гомельшчыне +25°С. У Мінску да +20.

Nashaniva.com