Белстат назваў сярэдні заробак за ліпень

24.08.2021 / 18:39

Сярэдні заробак беларусаў да выліку падаходнага падатку за ліпень склаў 1471,7 рубля (580 даляраў). Такія даныя прыводзіць Белстат. Заробак вырас на 39,3 рубля.

Самыя вялікія заробкі ў Мінску — 2062,1 рубля. Самыя нізкія — на Магілёўшчыне: 1206,3 рубля.

Самыя высокія заробкі па галінах былі ў ліпені ў IT — 5873,8 рубля, самыя нізкія — у супрацоўнікаў цырульняў і салонаў прыгажосці: 759,4 рубля.

Nashaniva.com