БДУ не працягнуў кантракт даследчыку сталінскіх рэпрэсій Ігару Кузняцову

Кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў працаваў на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Яму паведамілі, што не будуць працягваць кантракт, які сканчваецца напрыканцы кастрычніка.

24.08.2021 / 14:39

Ігар Кузняцоў выкладаў у БДУ 23 гады, працаваў на кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта.

Ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па сталінскіх рэпрэсіях, працягваў займацца гэтай тэматыкай і актыўна выступаў у СМІ. За яго пазіцыю ў дзяржаўных СМІ Кузняцова называлі «ілжэгісторыкам».

У каментары «Салiдарнасцi» даследчык заявіў, што сярод выкладчыкаў БДУ знаходзіўся ў першай дзясятцы паводле цытаванасці ў сэрвісе Google Scholar Citations (гэта адзін з крытэрыяў ацэнкі ўзроўня рэйтынгу выкладчыкаў). Па другім крытэрыі — рэйтынгу дадатковага стымулявання работнікаў БДУ — летась ён знаходзіўся на 58 месцы.

Кузняцоў звярнуўся да рэктара БДУ з просьбай патлумачыць, чаму яму не працягнулі кантракт.

Nashaniva.com