Мэтавы набор ва ўніверсітэты могуць пашырыць, адпрацоўка пяць год застанецца

Улады хочуць змяніць правілы мэтавага набору, цяпер так можна паступіць ад арганізацый, якія знаходзяцца ў Чарнобыльскай зоне, гарадах з насельніцтвам да 20 тысяч і сельскай мясцовасці.

24.08.2021 / 11:29

Тэрытарыяльнае абмежаванне могуць зняць. 

Але дадаць унутраны іспыт па профільным прадмеце ва ўніверсітэце. 

Абавязковая адпрацоўка застаецца — пяць год па сканчэнні ВНУ.

Nashaniva.com