У Грэнландыі прайшла самая моцная з 1950 года залева

На тэрыторыі Грэнландыі прайшла самы моцная залева, пачынаючы з 1950 года, паведамляе Нацыянальны цэнтр даных па даследаванні снегу і лёду (ЗША).

20.08.2021 / 08:21

У асноўным дажджы прыйшліся на поўдзень і захад вострава. Усяго за трое сутак у Грэнландыі выпала 7 млрд т ападкаў.

У цэнтры ўдакладнілі, што разам з цёплым надвор'ем дажджы прывялі да моцнага раставання лёду і, як следства, вялікага сцёку вады ў акіян.

Там дадалі, што раней, 15 жніўня, страта ледніковай масы на паверхні зямлі ў Грэнландыі была ў сем разоў вышэйшая за сярэдняе значэнне для сярэдзіны жніўня.

Nashaniva.com