Літва ўручыла Мінску ноту з-за памежнікаў, якія парушылі мяжу

Міністэрства замежных спраў Літвы уручыла Мінску ноту. Вільня сцвярджае, што 12 беларускіх памежнікаў парушылі мяжу.

18.08.2021 / 14:28

Delfi.lt

«Мы інфармавалі Беларусь, што здарэнне зафіксавана, яно выклікае глыбокую заклапочанасць, бо мы лічым гэта яшчэ адной правакацыяй, павышэннем тэмпературы ў і так ужо дастаткова напружанай сітуацыі. Мы заклікаем устрымацца ад здарэнняў, якія нават могуць быць расцэненыя як правакацыя, ужо не кажучы пра сапраўдныя правакацыі», — сказаў журналістам Г. Ландсбергіс.

Ён адзначыў, што праінфармаваў пра інцыдэнт партнёраў па НАТА і ЕС. Міністр адзначыў, што рэакцыі Мінска на перасцярогі з боку Літвы сталі «спакайнейшыя». «Гэтыя рэакцыі цяпер троху спакайнейшыя, мы бачым пасля гэтага толькі чарговыя размовы праз СМІ. Але мы ўсё роўна захоўваем і афіцыйнае інфармаванне ўрада», — дадаў Г. Ландсбергіс.