Затрымалі брата былога аператыўніка ГУБАЗ Лупаносава, які выступіў супраць дзеянняў сілавікоў 

17 жніўня сілавікі прыйшлі да Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станістала Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег. 

18.08.2021 / 13:44

Вядома, што Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Затрымалі яго супрацоўнікі МУС, па ч.1 арт. 427 КК (службовы падлог). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся ў 2016 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Экс-аператыўніка Станіслава Лупаносава дзяржаўная прапаганда абвінавачвала ў перадачы дэмакратычным сілам вялізнага аб'ёму інфармацыі пра спецслужбы. Супраць яго заведзеная крымінальная справа па арт. 352 КК (несанкцыянаванае капіраванне інфармацыі, што нанесла істотную шкоду), ён абвешчаны ў вышук.

Чытайце таксама:

Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю дэмсілам, даў першае інтэрв'ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе

Nashaniva.com