У Расіі затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт. Па дакументах іх везлі ў Афганістан

Як піша Reform.by, у Краснінскім раёне Смаленскай вобласці расійскія мытнікі спынілі аўтамабіль, які належыць Беларускаму перавозчыку. Кіроўца падаў дакументы, паводле якіх з Беларусі ў Афганістан перавозілася 680 тысяч пачак беларускіх цыгарэт коштам 226,5 тысяч даляраў, паведамляе Цэнтральнае мытнае кіраванне ФМС РФ.

17.08.2021 / 19:23

Расійскія мытнікі звязаліся з Пасольствам Расіі ў Афганістане і высветлілі, што цяпер фірма, паказаная як атрымальнік, неактыўная, а раней гэтая кампанія займалася экспартам і імпартам сельскагаспадарчай прадукцыі. Заснавальнік фірмы заявіў, што кампанія не займаецца закупкай і транспарціроўкай цыгарэт з Беларусі.

Расійская мытня выказала здагадку, што перавозчык падаў падробленыя звесткі, каб затым рэалізаваць цыгарэты без акцызных марак.

Матэрыялы справы перададзеныя МУС Расіі для праверкі прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы за перавозку ў мэтах збыту немаркіраваных тытунёвых вырабаў у асабліва буйным памеры.

Nashaniva.com