Пад Масквой падчас трэніровачнага палёту разбіўся Іл-112В. Загінуў Герой Расіі

Іл-112В разбіўся падчас трэніровачнага палёту на аэрадроме Кубінка. На борце самалёта знаходзіліся тры члены экіпажа: камандзір, лётчык-выпрабавальнік, Герой Расіі Мікалай Куімаў, лётчык-выпрабавальнік Дзмітрый Камароў і бортінжынер-выпрабавальнік Мікалай Хлудзееў.

17.08.2021 / 13:24

 Яны загінулі.

На дадзены момант разглядаюцца дзве версіі крушэння, па адной з якіх прычынай магла стаць тэхнічная няспраўнасць самалёта, па іншай — памылка экіпажа. Па словах відавочцаў, пасля падзення самалёт узарваўся. Іл-112В цалкам разбураны.

Nashaniva.com