Мінздароўя: За суткі 1425 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавалі 1425 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1426 чалавек.

13.08.2021 / 14:52

Учора паведамлялася пра 1175 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 458 847 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 453 024.

За ўвесь час памерлі 3582 чалавекі, паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканана 19 тыс. 356 тэстаў.

Nashaniva.com