Мінчука асудзілі да 4 гадоў хіміі за пагрозы прапагандысту Прыдыбайлу і распальванне варожасці да рускіх

48-гадовага мінчука Святаслава Лепешава асудзілі да чатырох гадоў «хіміі» за пагрозу забойствам расійскаму прапагандысту Канстанціну Прыдыбайлу (арт. 186 КК) і распальванне нацыянальнай варожасці ў адносінах да рускіх (арт. 130 КК).

13.08.2021 / 10:02

Мужчына ўбачыў у інтэрнэце нумар тэлефона Прыдыбайла, патэлефанаваў яму і сказаў: «Табе п****ц». Падчас суда стала вядома, што ў мэтах бяспекі прапагандыста тады перавезлі ў амбасаду Расіі ў Мінску, паведамляе spring96.org.

Пацярпелы Прыдыбайла заявіў грамадзянскі пазоў у выглядзе 3000 рублёў за «маральныя пакуты». Следчыя таксама знайшлі перапіскі Лепешава, дзе ён пісаў, напрыклад, такія выразы, сэнс якіх можна перакласці, што добры рускі гэта не жывы чалавек.