У санаторыі пад Смаргонню ў дзяцей знайшлі каранавірус
12.08.2021 / 16:51
У аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргонню дзеці і дарослыя заразіліся каранавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Медыкі пратэставалі не толькі хворых, але і тых, хто з імі кантактаваў.
Працяканне хваробы ў большасці праходзіць бессімптомна. Дзеці і дарослыя атрымліваюць лячэнне і медыцынскую дапамогу. Колькасць хворых не паведамляецца.
Сітуацыю кантралююць у Гарадзенскім аблвыканкаме і Міністэрстве аховы здароўя, гаворыцца ў паведамленні.