ЦТ і выпускныя іспыты ў школе плануюць сумясціць

12.08.2021 / 14:47

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка напярэдадні правёў нараду па пытаннях адукацыі, на якой прысутнічалі прадстаўнікі сферы адукацыі, грамадскіх арганізацый і бацькі.

У прыватнасці маюць намер сумясціць ЦТ і выпускныя іспыты ў школе, урад распрацаваў адпаведныя прапановы.

Калі Лукашэнка на Рэспубліканскім педсавеце падтрымае прапановы па ўдасканаленні сістэмы адукацыі, то ўсе змены ўступяць у сілу да 1 верасня 2022 года, паведамляе прэс-служба ўрада.