У Мінску затрымалі трох хлопцаў — яны з балкона шматпавярховіка скінулі на міліцыянтаў дзверы

11.08.2021 / 19:13

Як распавялі ў МУС, увечары 11 жніўня таго года ў раёне станцыі метро «Каменная Горка» «ўспыхнулі масавыя беспарадкі».

Сілавікі пачалі затрыманні, у прыватнасці тых, хто спрабаваў схавацца ў дварах і пад'ездах шматпавярховікаў.

У нейкі момант за некалькі метраў ад міліцыянтаў з вышыні зваліліся дзверы. Ніхто з супрацоўнікаў не пацярпеў, адзначылі ў МУС, аднак вырашылі вылічыць, хто гэта зрабіў.

Як сцвярджаюць у ведамстве, драўляныя дзверы з агульнага балкона скінулі трое хлопцаў — 23 і 24 гадоў.

Затрыманых прызналі падазраванымі па крымінальнай справе за гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС.

Nashaniva.com