eBay разблакаваў аўкцыён па медалі Крысціны Ціманоўскай. За яго прапануюць 21 тысячу даляраў

Вялікі аб’ём трафіку за сярэбраны медаль Еўрапейскіх гульняў Крысціны Ціманоўскай прывёў да таго, што сэрвіс eBay учора вымушана заблакаваў акаўнт Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

11.08.2021 / 12:06

Аднак цяпер таргі разблакаваныя, і на гэты момант (12:00 серады) за медаль даюць 21 000 даляраў.

Мінімальная новая стаўка за лот — плюс 30 даляраў. У панядзелак, у пачатку таргоў, за медаль прапаноўвалі 5 тысяч даляраў.

Лёгкаатлетка прадае ўзнагароду, якую яна выйграла на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску ў забегу на 100 метраў. Усе сродкі будуць пералічаныя ў БФСС для падтрымкі рэпрэсаваных атлетаў.

Nashaniva.com