Трэнер ударыў дзіця падчас хакейнага матчу — эпізод патрапіў на відэа

Таварыскі матч паміж камандамі 2008 года нараджэння хакейных клубаў «Хімік» і «Шахцёр» прайшоў 9 жніўня. Ён бы застаўся незаўважаным, калі б не адзін нюанс: на відэатрансляцыі гульні відаць, як адзін з трэнераў салігорскага «Шахцёра» падымае руку на дзіця з каманды. Zerkalo.io расказвае пра здарэнне.

11.08.2021 / 10:25

Галоўным трэнерам групы 2008 года нараджэння з'яўляецца Арцём Гаранін.

Рэакцыя хакейнага клуба: «Праводзіцца службовая праверка дзеянняў трэнера»

10 жніўня Zerkalo.io спрабавала атрымаць каментар ад прэс-службы «Шахцёра». Да вечара 10 жніўня хакейны клуб выклаў сваю афіцыйную заяву.

— ХК «Шахцёр-Салігорск» уважліва вывучае інцыдэнт, які адбыўся на таварыскім матчы паміж камандамі «Шахцёр» і «Хімік» 2008 года нараджэння. Праводзіцца службовая праверка і ўсебаковая ацэнка дзеянняў дзіцячага трэнера.

Любыя дзеянні, якія супярэчаць прынцыпам развіцця дзіцячага спорту, непрымальныя. Па выніках праверкі будуць прынятыя адпаведныя меры.