Крысціна Ціманоўская атрымае стыпендыю Польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі

Крысціна Ціманоўская, якая атрымала ў Польшчы палітычны прытулак, будзе знаходзіцца ў краіне на апецы польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, а таксама атрымае спартыўную стыпендыю і індывідуальную падтрымку з боку мецэнатаў польскага спорту.

10.08.2021 / 14:58

Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнутыя падчас сустрэчы Крысціны Ціманоўскай з міністрам культуры і спорту Польшчы Пятром Гліньскім. На сустрэчы таксама прысутнічалі віцэ-прэзідэнт Польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Томаш Маеўскі і прадстаўнікі польскага нацыянальнага фонду і нафтавага канцэрна PKN Orlen, паведамляе Радыё Польшча.

Раней Крысціна Ціманоўская выказала жаданне працягваць сваю спартыўную кар'еру ў Польшчы.