Нічога новага: кароткі пераказ прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 9 жніўня

Прэс-канферэнцыя доўжылася рэкордна доўга: 8 гадзін 15 хвілін, — большай часткай была запоўненая прапагандысцкай дэмагогіяй.

09.08.2021 / 19:26

Ніводнага прадстаўніка незалежных беларускіх СМІ не прапусцілі.

Прапагандыстаў выкарыстоўвалі для псіхалагічнага ціску на замежных журналістаў, якія задавалі некамфортныя для Лукашэнкі пытанні. Рэакцыя на крытычныя пытанні была нервовай.

Лукашэнка не гарантаваў вызваленне 100 палітвязняў, якія з падачы Васкрасенскага папрасілі памілаванне.

Лукашэнка заявіў, што следам за іракцамі ў Беларусь могуць пачаць прыязджаць «турысты з Афганістана».

Лукашэнка сыходзіў ад адказу на пытанне, хто будзе наступным прэзідэнтам. Сказаў толькі, што ёсць 15-20 чалавек у кіраўніцтве краіны, дастойных гэтага.

Па словах Лукашэнкі, ідэю сабраць 16 жніўня ябацек у Мінску яму падказаў Пуцін.

Nashaniva.com