Пасланне з-за кратаў да гадавіны выбараў перадаў і Віктар Бабарыка

Ён ужо адбывае тэрмін у калоніі ў Наваполацку.

09.08.2021 / 11:21

Як праходзіў пратэст, Віктар даведваўся ад сваіх адвакатаў, з навінаў на ТБ, якія трэба было ўспрымаць наадварот, і, канешне, па сігналах аўтамабіляў, якія чулі ў СІЗА КДБ. 

«Я ніколі не хацеў застацца і жыць у Беларусі так, як хачу гэтага зараз, — кажа палітвязень. — І хоць з 18 чэрвеня мінулага года [дзень, калі яго затрымалі сілавікі] я не бачыў краіны, разумею: вобраз будучай Беларусі, які ёсць у мяне ў галаве, падзяляе вельмі шмат людзей».