Ірына Курачкіна заваявала срэбра Алімпіяды

Ірына Курачкіна заваявала сярэбраны медаль Алімпіяды ў вольнай барацьбе ў катэгорыі да 57 кг.

05.08.2021 / 15:31

У фінале яна саступіла японцы Рысака Каваі 0:5.

Такім чынам у Беларусі тры медалі: золата Івана Літвіновіча (батут), срэбра Ірыны Курачкінай і бронза Максіма Недасекава (скачкі ў вышыні).

Таксама медаль будзе ў барца Магамедхабіба Кадзімагамедава, які выйшаў у фінал. Пытанне толькі, гэта будзе золата ці срэбра. Фінальны бой пройдзе ў пятніцу.

Nashaniva.com