Мінімум срэбра. Беларускі барэц прабіўся ў фінал

Прадстаўнік Беларусі на Алімпіядзе ў спаборніцтвах па вольнай барацьбе Магамедхабіб Кадзімагамедаў прабіўся ў фінал. Яго вагавая катэгорыя 74 кг.

05.08.2021 / 12:38

Гэта азначае, што гэта будзе мінімум срэбраны медаль, а то і золата. Фінал пройдзе ў пятніцу.

У беларусаў на Алімпіядзе пакуль афіцыйна два медалі: золата Івана Літвіновіча (батут) і бронза Максіма Недасекава (скачкі ў вышыню).

Аднак у фінал у вольнай барацьбе прабілася Ірына Курачкіна, а гэта таксама або залаты, або бронзавы медаль.

А вось Ванэса Каладзінская не здолела прабіцца ў фінал, саступіўшы ў сваім паўфінале і цяпер пазмагаецца за бронзу.

Nashaniva.com