У адным з цэхаў «Гродна Азота» зноў адбылося пазапланавае спыненне

04.08.2021 / 18:35

На «Гродна Азоце» 4 жніўня адбылося пазапланавае спыненне аддзялення азотнай кіслаты аднаго з цэхаў, паведамляюць на прадпрыемстве.

Пазапланавае спыненне аддзялення цэха азотнай кіслаты адбылося каля 15.00.

На прадпрыемстве папярэджваюць, што з-за гэтага можна назіраць дым жоўтага колеру.

Выпуск прадукцыі з-за інцыдэнту не спынялі, удакладнілі на заводзе.