На мяжы з Літвой знайшлі грамадзян Ірака, якіх вярнулі ў Беларусь

04.08.2021 / 17:16

На ўчастку Лідскага памежнага атрада непасрэдна на лініі мяжы сёння выявілі пяць грамадзян Ірака, якіх вярнулі з Літвы ў Беларусь. Пра гэта БелТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

«Сёння на ўчастку Лідскага пагранічнага атрада непасрэдна на лініі мяжы пагранічным нарадам была выяўленая група з пяці грамадзян Ірака, якія былі гвалтоўна дэпартаваны сумежным бокам у Беларусь. Замежнікі мелі вонкавыя прыкметы ўжывання гвалту з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі і сляды ўкусаў службовых сабак», — распавёў Антон Бычкоўскі.