Frontex: Мігрантаў да мяжы з Літвой суправаджаў аўтамабіль беларускіх спецслужб

Калегі агенцтва ЕC па бяспецы знешніх межаў Frontex, якія дапамагаюць літоўскім памежнікам, у нядзелю ў Салечніцкім раёне пры патруляванні мяжы на верталёце зафіксавалі групу нелегалаў, якіх суправаджаў ведамасны аўтамабіль. Пра гэта піша Delfi.

03.08.2021 / 10:40

МУС Літвы зазначае, што машыны такога тыпу выкарыстоўваюць беларускія памежнікі. Сёлета з боку Беларусі мяжу Літвы перайшлі больш за 4000 мігрантаў.

Гэтай ноччу ў Беларусь вярнулі некалькі груп мігрантаў. Памежнікам дапамагалі супрацоўнікі ваеннай паліцыі і кінолагі з сабакамі.

Nashaniva.com