Знік кіраўнік «Беларускага дома ва Украіне» Віталь Шышоў

Сёння раніцай кіраўнік «Беларускага дома ва Украіне» Віталь Шышоў выйшаў, як мяркуецца, на штодзённую прабежку (дома не знайшлі яго спартыўных рэчаў) і не вярнуўся.

02.08.2021 / 17:33

Цяпер звязацца з ім немагчыма.

У арганізацыі паведамілі, што цяпер на месца выехаў кінолаг, вядуцца пошукі.

Nashaniva.by