Курдская групоўка «Дзеці агню» прызналася ў падпалах у Турцыі

Групоўка «Дзеці агню», звязаная Рабочай партыяй Курдыстана, узяла на сябе адказнасць за лясныя пажары ў Турцыі.

02.08.2021 / 13:22

/

haberturk

У заяве групоўкі падкрэсліваецца, што яна ўстроіла пажары, бо «турэцкі рэжым не разумее іншай мовы» і толькі такім чынам можна «паставіць яго на калені».

Лясныя пажары ў паўднёвых правінцыях Турцыі, дзе знаходзіцца большасць курортаў краіны, працягваюцца з 28 ліпеня. Іх ахвярамі сталі шэсць чалавек, больш за 400 пацярпелі.

З-за пажараў уладам давялося эвакуіраваць некалькі гатэляў у Бодруме і Мармарысе.