На мяжы Літвы і Беларусі ў нядзелю затрымалі 289 мігрантаў. За сем гадзін панядзелка — яшчэ 109. Чарговыя рэкорды

У нядзелю былі пабіты ўсе магчымыя рэкорды па затрыманнях, дый панядзелак пачаўся не лепшым чынам.

02.08.2021 / 09:08

Пра гэта ў панядзелак у эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміў начальнік Службы аховы дзяржмяжы пры МУС Літвы генерал Рустам Любаеў, піша Zerkalo.io.

У нядзелю былі затрыманыя 289 нелегальных мігрантаў — самая вялікая колькасць за суткі з пачатку года.

З 00.00 да 7.00 панядзелка былі затрыманыя яшчэ 109 мігрантаў, што незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі.