Мінздароўя: За суткі 958 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 958 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1169 чалавек.

01.08.2021 / 12:33

З пачатку пандэміі 446 998 выпадкаў, выздаравелі 441 369.

За ўвесь час памерлі 3 464 чалавекі.

За мінулыя суткі выкананы 18 181 тэст.

Мінздароўы таксама паведамляе, што 1,39 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, а 972,1 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.