Мінздароўя: За суткі 998 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 998 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1049 чалавек.

07.07.2021 / 13:57

Учора паведамлялася пра 557 выпадкаў пры 10 619 тэстах.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 423 519 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 416 412 чалавек.

За ўвесь час памерлі 3 214 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 19 286 тэстаў (за ўвесь час — 6 905 480).

Nashaniva.com