Аляксандр Глеб аднавіў кар'еру і паедзе гуляць у Бахрэйн

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з клубам «Халідыя» з Бахрэйна, паведамляе прэс-служба каманды.

06.07.2021 / 19:49

«Халідыя» была заснаваная ў канцы 2020 года. Калектыў змог перамагчы ў другой лізе і заваяваць пуцёўку ў вышэйшы дывізіён чэмпіянату Бахрэйна.

Апошні клубам Глеба была «Іслач». 40-гадовы экс-хаўбек «Арсенала» і «Барселоны» не выходзіў на поле з 2019 года.

Nashaniva.com