Вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па «Пінскай справе»

6 ліпеня у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года, паведамляюць праваабаронцы.

06.07.2021 / 16:53

Дом правасуддзя ў Брэсце. Фота «Вячэрні Брэст»

Суддзя Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму:

Менавіта такія тэрміны запрашвалі прадстаўнікі дзяржаўнага абвінавачвання Міхаіл Дайнека і Сцяпан Ляшок.

Што тычыцца позваў пацярпелых па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, то яны будуць разгледжаныя асобна. 

«Якой мерай мераеце, такая і вам адмераная будзе». Акцёр-палітвязень Волкаў выступіў з апошнім словам