Мінюстыцыі пачало праверку аб’яднання «Экадом»

Міністэрства юстыцыі Беларусі пачало пазапланавую праверку дзейнасці арганізацыі «Экадом» на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства.

06.07.2021 / 14:43

Да 9 ліпеня Мінюстыцыі просіць арганізацыю даць вялікі пералік дакументаў, што тычацца дзейнасці арганізацыі.

«Экадом» — найстарэйшая ў Беларусі экалагічная арганізацыя. Нядаўна ёй споўнілася 25 гадоў.

Раней паведамлялася аб праверках БАЖ, ПЭН-цэнтра, «Звяна». 

Nashaniva.com