Сіноптыкі: 2 ліпеня — дажджы

2 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, навальніцы, месцамі град, паведамляе Белгідрамет.

02.07.2021 / 07:08

На паўднёвай палове ў многіх раёнах моцныя ліўні.

Вецер пераменных напрамкаў, умераны, пры навальніцах парывісты, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. Максімальная тэмпература паветра +22..+28°C.

У Мінску сёння пахмурна з праясненнямі. Месцамі па горадзе кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, умераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +18..+20°C, днём +25..+27°C, увечары +19..+21°C.

Nashaniva.com