Іспанія перамагла ў авертайме Харватыю — 5:3

Для выяўлення пераможцы спатрэбіўся авертайм. Асноўны час скончыўся з лікам 3:3. У выніку 5:3 на карысць Іспаніі, і яна крочыць у чвэрцьфінал.

28.06.2021 / 21:34

uefa.com

А 22-й гадзіне згуляюць Францыя і Швейцарыя. Пераможца гульні і згуляе ў чвэрцьфінале з Іспаніяй.

***

У аўторак на чэмпіянаце Еўропы па футболе два заключныя матчы 1/8 фіналу: Англія — Германія (19:00) і Швецыя — Украіна (22:00).

Дзве пары чвэрцьфіналістаў ужо вядомыя: Бельгія — Італія (2 ліпеня) і Чэхія — Данія (3 ліпеня).

Nashaniva.com