Пенсіянерку арыштавалі на 15 сутак за БЧБ-сардэчкі

23 чэрвеня а 7-й раніцы ў дзверы да 59-гадовай пенсіянеркі Наталлі Хоміч пагрукаліся супрацоўнікі міліцыі. Прычына — тры БЧБ-сэрцайкі на акне.

28.06.2021 / 17:58

Ілюстрацыйнае фота

Агляд у кватэры Наталлі доўжыўся каля трох гадзін, падчас якога канфіскавалі ўсю тэхніку і сардэчкі. У Маскоўскім РУУСе на яе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, палічыўшы сардэчкі на акне несанкцыянаваным пікетаваннем.

Першы раз справу Хоміч у Маскоўскім судзе разгледзела суддзя Лідзія Цяліца, але яна вырашыла вярнуць справу жанчыны «на дапрацоўку».

Потым справу Наталлі накіравалі суддзі Сяргею Кацару. Нягледзячы на тое, што паказанні адрозніваліся ад напісаных у рапарце, суддзя даў 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.